Навошта Трампу беларускія палітвязні і ці суверэнная яшчэ Беларусь — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Пасля візіту ў Мінск прадстаўніка Дзярждэпа ЗША Крыса Сміта, які вывез з Беларусі трох “памілаваных” палітвязняў, мінула ўжо даволі шмат часу. Але анансаваных пасля той паездкі ў Мінск новых вызваленняў больш не было, дый пра перамовы паміж Мінскам і Вашынгтонам таксама ніякай інфармацыі не з’яўляецца. Больш за тое, паводле звестак праваабаронцаў, пасля таго візіту амерыканскага прадстаўніка рэпрэсіі ў Беларусі толькі ўзмацніліся. А еўрапейскія палітыкі гатоўнасці да дыялогу з Лукашэнкам як не выказвалі, так і сёння не дэманструюць.

Пра што сведчыць адсутнасць новай інфармацыі пра кантакты паміж Мінскам і Вашынгтонам і чаму рэжым перастаў вызваляць палітвязняў? Чым Трампу мог быць цікавы Лукашэнка і навошта яму клапаціцца пра вызваленне палітвязняў? Як змяняецца стаўленне ў Еўропе да прапаноў пачаць размаўляць з Мінскам і хто можа прадстаўляць беларускія інтарэсы падчас перамоў па Украіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць у чацвяргі, два разы на месяц, у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.