Стала вядома, інвестары з якіх краін хочуць будаваць майнінгавыя фермы ў РБ

Чыноўнікі мараць пра майнінгавыя фермы (ілюстрацыйнае фота)

Чыноўнікі мараць пра майнінгавыя фермы (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Стала вядома, інвестары з якіх краін хочуць будаваць майнінгавыя фермы ў Магілёўскай вобласці. "Ёсць пяць патэнцыйных інвестараў з Беларусі, Расіі, Кітая, якія гатовыя будаваць", — кажа ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка. Паводле яго слоў адна майнінгавая ферма ўжо пабудаваная (відаць, з удзелам кітайскіх інвестараў).

"Ёсць тры пляцоўкі для будаўніцтва майнинг-ферм, дата-цэнтраў. Інвестары заяўляюцца, ім гэта цікава", — паведаміў Ісачэнка. Паводле яго слоў, у кожным выпадку аб'ём інвестыцый розны — "у залежнасці ад магутнасці".

Пра тое, што ў Магілёўскай вобласці рыхтуюць пляцоўкі для будаўніцтва майнінгавых фермаў, у пятніцу расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама. Ён падкрэсліў, што Аляксандр Лукашэнка даў згоду на гэты праект.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.