“Гвалт” у ЗША: як беларусы Амерыкі сустракалі “міністра сепультуры” — эфір

Надзея Нортан і Аляксандр Чарнуха / Еўрарадыё
Амерыканскі тур “міністра сепультуры” Аляксандра Чарнухі з прэзентацыяй “Гвалту” (так называецца яго новая кніга, калі хто не ведаў) скончыўся. 8 гарадоў на абодвух берагах гэтай краіны з сустрэчамі, размовамі, чытаннямі і абмеркаваннямі. Прычым размовы былі не толькі пра новую кнігу Аляксандра, але і пра беларускую культуру ўвогуле, пра яе дзень сённяшні, яе стан і пра беларусаў агулам.
Ці складана было арганізаваць такі тур і ці запатрабаваная беларуская павестка і беларуская літаратура сярод беларусаў ЗША? Ці застаюцца амерыканскія беларусы ў беларускай павестцы і навошта ім гэта трэба? Што апроч прэзентацыі новай кнігі Чарнухі абмяркоўвалі на сустрэчах і што цікавае здаралася падчас падарожжа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра борда Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан і пісьменнік, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры” Аляксандр Чарнуха ў 18:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.