Беларусам у Польшчы сталі часцей адмаўляць у міжнароднай абароне

Падарожны дакумент

Падарожны дакумент / MOST

У Польшчы пачалі часцей адмаўляць беларусам у міжнароднай абароне. Але ўсё роўна адносна рэдка: у 2024-м на адмовы прыйшлося толькі 5,4% адмоўных рашэнняў на хадайніцтвы. У абсалютных лічбах гэта 153 з 2824 заяваў.

Для параўнання: у 2023-м адмовы складалі толькі 1,65%.

За студзень і люты ў Польшчы ўжо вынеслі 413 рашэнняў па міжнароднай абароне. Адмову атрымалі 23 чалавекі.

Але не трэба спяшацца з высновай, нібыта палякі змяняюць стаўленне да беларусаў. Справа ў іншым: шмат якія заявы на абарону ці зусім дрэнна зробленыя, ці аб’ектыўна не маюць падстаў.

Паводле інфармацыі Еўрарадыё, былі выпадкі, калі абарону спрабавалі атрымаць хлопцы, якія не ўдзельнічалі ў пратэстах, а проста ў 2024-м атрымалі павестку на тэрміновую службу і пісалі што “баяцца вайны”, а таксама тыя, хто даўно жыў у Польшчы і не меў увогуле ніякіх падставаў для міжнароднай абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.