За акцыі ў дзень "выбараў" падазраванымі прызналі каля 400 чалавек

Марш у Варшаве / Еўрарадыё
Следчы камітэт працягвае пераслед беларусаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях 26 студзеня. У гэты дзень у розных гарадах свету прайшлі акцыі пратэсту супраць "выбараў", прызначаных рэжымам Лукашэнкі.
Паведамляецца, што падазраванымі прызнаныя каля 400 удзельнікаў акцый. У іх беларускіх кватэрах адбыліся ператрусы. Сілавікі выяўляюць маёмасць і нерухомасць, каб накласці арышт для "кампенсацыі нанесенай дзяржаве шкоды".
Акцыі пратэсту супраць "выбараў" Лукашэнкі 26 студзеня адбыліся ў Польшчы, Чэхіі, Літве, ЗША ды іншых краінах. У Варшаве беларусы прайшлі па цэнтральных вуліцах з вялізным 250-метровым бел-чырвона-белым сцягам.
Цяпер Следчы камітэт палохае, што пачне крымінальныя справы на тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня волі 25 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.