У Варшаве святкавалі Дзень Волі 2025

БЧБ-сцяг на Дзень Волі ў Варшаве / Еўрарадыё
Беларусы неслі вуліцамі Варшавы БЧБ-сцяг даўжынёй у 330 метраў з нагоды Дня Волі. Сёлета яго вырашылі адзначаць не толькі 25-га сакавіка (гэты дзень выпадае на аўторак), але і ў нядзелю, 23-га.
Шэсцю папярэднічаў невялікі канцэрт з дудой на Плошчы Трох Крыжоў у цэнтры сталіцы Польшчы.
Напэўна, вы заўважылі, што мы не публікуем фотаздымкаў удзельнікаў акцыі буйным планам. Сёлета Дзень Волі праходзіць пад жорсткім ціскам з боку сілавых структураў Беларусі. Яны пагражаюць стварыць праблемы сваякам тых, каго ідэнтыфікуюць як удзельнікаў акцый з нагоды 25 сакавіка.
Еўрарадыё вядома пра некалькі "прэвентыўных" візітаў апошнімі днямі. Людзей у Беларусі папярэджваюць, што іх сваякі, якія жывуць за мяжой, не мусяць удзельнчаць у вулічных акцыях, хаця такія візіты — абсалютна незаконныя. Мы ведаем і выпадкі, калі людзі вымушаныя былі адмовіцца ад удзелу ў святочных мерапрыемствах, хаця і збіраліся на іх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.