Гадзіннік Франака Вячоркі быў прададзены за 5000 долараў

Аляксандр Куўшынаў / "Наша Ніва"
Гадзіннік Франака Вячоркі, галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай, нарэшце знайшоў новага ўладальніка.
На мінулым тыдні, як расказвала Еўрарадыё, Вячорка выставіў на аўкцыён гадзіннік, які некалькі гадоў таму падарыў яму адзін з бізнесоўцаў. Палітык заявіў, што гаджэт дастанецца таму, хто зробіць найбольшы данат "на добрую беларускую справу, дапамогу палітвязням, нашым ваярам ва Украіне ці ветэранам". Аўкцыён меўся працягвацца да канца дня 25 сакавіка.
Першую стаўку зрабіў заснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак. Аднак неўзабаве ў справу ўключыўся прадпрымальнік Аляксандр Куўшынаў, які адзначыўся буйнымі стаўкамі. Яго апошняй была стаўка 5000 долараў.
Нагадаем, што першапачаткова Вячорка абяцаў аддаць гадзіннік на марафон дапамогі палітвязням і іх блізкім. Але гэты марафон у 2024 годзе так і не адбыўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.