Чарговае затрыманне ў Беларусі пасля вяртання з Польшчы

Жанна Вайніловіч / vk.com
Чарговае затрыманне ў Беларусі пасля вяртання з Польшчы. На гэты раз сілавікі схапілі 64-гадовую Жанну Вайніловіч.
Як піша "Вясна", праваабаронцам стала вядома пра затрыманне Вайніловіч яшчэ напрыканцы студзеня 2025-га. Жанчыну затрымалі не на мяжы, а праз некалькі дзён. Цяпер яна ў СІЗА за ўдзел у пратэстах 2020-га. Жанне Вайніловіч інкрымінуюць "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК).
Праваабаронцы раяць беларусам замежжа "сур'ёзна ацэньваць рызыкі перад паездкай у Беларусь і не забываць пра правілы бяспекі". Яны заклікаюць не захоўваць фота з вулічных акцый, "каб не нашкодзіць сабе і іншым удзельнікам пратэстаў". Таксама раяць уважліва праглядзець падпіскі ва ўсіх сваіх сацсетках на наяўнасць "экстрэмісцкіх" старонак, а таксама "лайкаў" і каментароў на іх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.