Адміністратарку дваровага чата затрымлівалі пасля вяртання з Польшчы ў Беларусь

Затрыманая адміністратарка

Затрыманая адміністратарка / тг-канал сілавікоў

Сілавікі затрымалі адміністратарку дваровага чата "Неманская 76, 78, 80", у якім было 22 чалавекі. Відэа з затрыманай з'явілася ў тг-канале ГУБАЗіК.

На відэа дзяўчына кажа, што працуе ў Польшчы адміністратаркай інтэрнэт-крамы, а таксама мадэруе дваровы чат. Пад прымусам яна кажа, што ў чаце ў 2020 годзе публікаваліся "рознага кшталту паведамленні, накіраваныя супраць дзейнай улады". Дзяўчына дадае, што гэтыя паведамленні ўжо выдаленыя, а новыя праходзяць мадэрацыю. Цяпер чат на 22 чалавекі выдалены.

Дзяўчыну прымусілі прасіць прабачэння ў сілавікоў. Таксама супрацоўнікі ГУБАЗіК заявілі, што цяпер яна знаходзіцца на волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі