Сілавікі ціснуць на ЛГБТК+ супольнасць у Беларусі па расійскім законе

Ціск на ЛГБТК+ працягваецца

Ціск на ЛГБТК+ працягваецца / pexels.com

У Беларусі няма закона аб забароне прапаганды ЛГБТ, але ён існуе ў Расіі. Жывучы паводле расійскіх наратываў, беларускія сілавікі затрымліваюць і караюць прадстаўнікоў супольнасці. Прапаганда працуе добра — у існаванне закона пачынаюць верыць нават тыя, хто падпадае пад гэтыя рэпрэсіі.

— Калі чытаеш навіны, можна падумаць, што яны прыходзяць проста да ўсіх актывістаў, бо ідуць чысткі перад выбарамі, — кажа пра сітуацыю Наста Базар. — Але мы бачым, што статус мае значэнне. Асабліва цяжка прыходзіцца трансгендарным людзям, бо іх у Беларусі выявіць вельмі лёгка, існуюць цэлыя спісы.

19 лістапада падчас прэс-канферэнцыі праваабарончай арганізацыі “Прававая ініцыятыва” актывістка расказала, з якімі выклікамі сёння сутыкаецца ЛГБТК+ супольнасць у нашай краіне, і прэзентавала даследаванне на гэтую тэму.

Ад некарэктных паправак да масавых затрыманняў

У сакавіку 2023 года Аляксандр Лукашэнка ў сваім штогадовым пасланні заявіў пра  неабходнасць спыніць любыя ідэі, якія, на яго думку, "абязлюджваюць" краіну. У тым ліку ён меў на ўвазе папулярызацыю бяздзетнага ладу жыцця і так званыя нетрадыцыйныя стасункі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі