Чайлд-фры і ЛГБТ знішчаюць нацыю? У чым не мае рацыі Лукашэнка: Gender Gap

Ірына Сідорская і Аляксандр Лукашэнка
Ірына Сідорская і Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка зноў лезе ў асабістае жыццё беларусаў. Цяпер ён хоча забараніць стасункі чайлд-фры, калі ў сем'ях прыннцыпова не заводзяць дзяцей. Маўляў, Беларусі "патрэбныя людзі".

Яшчэ некалькі скандальных выказванняў датычыліся гомасэксуалаў. З аднаго боку — "нам гэтага не трэба" і "яшчэ ніводны мужчына не нарадзіў". З іншага: хі-хі, ха-ха, "дай Божа не-геям так працаваць, як працуюць геі ў нас! А самыя вялікія чыноўнікі-геі — наогул залатыя людзі".

Абмяркуем усё гэта ў свежым выпуску праграмы Gender Gap з даследчыцай Ірынай Сідорскай. Пагаворым пра традыцыйную і сучасную сем'і і пра розныя мадэлі сем'яў. А таксама пра тое, як Мінск падладжвае сямейную палітыку пад расійскія наратывы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі