"Гей-прапаганды" не існуе — даказваем, чаму яе прыдумалі дурныя людзі

"Пропаганды гомосексуализма" не существует
Вясёлкавы і бел-чырвона-белы сцягі на парадзе ў польскім Беластоку / Unsplash

Гомасексуальнасць была выключаная з Міжнароднай класіфікацыі хвароб (МКБ) 17 мая 1990 года — цяпер гэты дзень адзначаюць як Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. У гэты дзень прынята нагадваць пра тое, з якой колькасцю гвалту і непрыняцця сустракаюцца ЛГБТК+ людзі, і што любая форма нянавісці не толькі недапушчальная, але і не мае пад сабой ніякіх рацыянальных падстаў.

Адно з найбольш распаўсюджаных і тыражаваных прапагандыстамі сцвярджэнняў — пра існаванне так званай "гей-прапаганды": нібыта існуе ці то загадкавае "гей-лобі", ці то змова карпарацый, якія прасоўваюць "павестачку", з мэтай павялічыць колькасць людзей з негетэрасексуальнай арыентацыяй або трансгендарнасцю. Адразу скажам: гэтае сцвярджэнне — абсалютная глупства. І вось чаму.

 

Калі і хвароба, то хвароба ў тым ліку і 400 відаў жывёл

Пачнем з базавага: ЛГБКТ+ людзі з'явіліся не ўчора і не ў краінах "каварнага Захаду". Пачытайце "Пір" вялікага філосафа Платона або абнавіце веды пра жыццё ў Старажытным свеце — гомасексуальнасць існавала заўсёды, і шмат дзе прымалася за адзін з варыянтаў нормы. Нягледзячы на гэта, свет не вымер яшчэ на этапе старажытных Афін, хоць "прапаганды" там было дастаткова.

Геев становится больше? Пример манипуляции
Прыклад відавочнай маніпуляцыі па тэме / скрыншот "РИА Новости"

Усе звесткі аб павелічэнні колькасці людзей, якія практыкуюць аднаполы секс, заснаваныя на self-reported data — гэта значыць тых дадзеных, якія у розных апытаннях падавалі самі людзі. Фактычна, дадзеныя кажуць не пра тое, колькі і з кім хто займаецца сексам, а хто пра гэта і як расказвае.

У параўнанні з 1990-м, калі падчас аналагічнага апытання чалавек чуў, што гомасексуальнасць яшчэ з'яўляецца хваробай, і ўмоўным 2020-м: ці сказаў бы ён (ці яна) праўду ў першым выпадку? Досыць невялікая колькасць смельчакоў. Важны фактар: у цэлым большае прыняцце грамадства, змяншэнне гвалту на глебе гамафобіі — гэта значыць казаць праўду цяпер не так страшна, як было раней.

Цікава, што акурат гэтак жа адбылося, напрыклад, з леўшунамі. Калі глядзець статыстыку, у другой палове XX стагоддзя колькасць леўшуноў павялічвалася — чаму так адбылося? Усё проста, і навукоўцы таксама з гэтым разабраліся: быць леўшуном стала сацыяльна прымальным — за гэта ўжо не абсмяюць, гэта значыць чалавек непавінен перавучвацца карыстацца правай рукой або хлусіць, праходзячы апытанняў.

График увеличения количества левшей
Вось як павялічвалася колькасць леўшуноў у ЗША у XX стагоддзі. Прапаганда? Не: прыняцце грамадства / "Right Hand, Left Hand", Chris McManus

Бачнасць і рэпрэзентацыя — не роўна прапаганда і не можа ёю быць. Людзі бываюць розныя, і ў масавай культуры, у медыя, яны таксама могуць (і павінны) быць розныя — гэта не з'яўляецца "рэкламаваннем" таго ці іншага. Акрамя таго, што арыентацыя або трансгендарнасць — не нешта, што "рэкламуецца", а тое, з чым чалавек нараджаецца.

Прасочым логіку: калі серыялаў ад Netflix або графічных раманаў "З заміраннем сэрца" хапае для таго, каб "прапагандаваць" ЛГБТК+ і "рабіць" з кагосьці негетэрасексуальных людзей, то чаму не спрацавала ў адваротны бок. Большая частка масавай культуры прысвечаная гетэрасексуальным людзям — і гэта не вымушае нікога з ЛГБТК+ "мяняць арыентацыю", толькі адчуваць дыскамфорт ад сацыяльнага непрыняцця. А калі "адкруціць" на некалькі дзесяцігоддзяў назад, калі нават у заходніх краінах гомасексуальнасць з'яўлялася амаль табу, то з такой колькасцю "гетэрасексуальнай прапаганды" ўсе квір-персоны мусілі наогул знікнуць? Не. Бо так не працуе.

 

"Гей-прапаганду прыдумалі гамафобы"

Доктарка навук, гендарная даследчыца Ірына Сідорская, якая з'яўляецца сталым экспертам перадачы Еўрарадыё "Gender Gap" нагадвае: ёсць розніца паміж прадстаўленасцю ў публічнай сферы і "прапагандай".

— Бачыць, дапусцім, двух мужчын, якія трымаюцца за рукі, — гэта не прапаганда, а прадстаўленасць. Гэта робіцца для таго, каб паказаць: такія людзі ёсць і яны маюць свае правы, яны жывуць. Яны павінны быць бачныя гэтак сама, як і ўсе астатнія людзі.

Яшчэ адно цікавае назіранне ад даследчыцы: калі ты звяртаеш увагу і бачыш, як дыскрымінуюць адну сацыяльную групу, ты пачынаеш бачыць, як дыскрымінуюць і іншыя. Напрыклад, асабіста яна спачатку звярнула ўвагу на дыскрымінацыю жанчын, потым зразумела, што не можа мірыцца з такімі ж з'явамі і ў дачыненні да іншых сацыяльных груп.

А сцвярджэнні пра "прапаганду" прыдумалі якраз гамафобы — і гэта таксама частка дыскрымінацыі.

— Быць геем — гэта натуральна, — выказваецца Ірына Сідорская. — І значыць, што любая прапаганда, нават калі б яна існавала (а ніякай гей-прапаганды насамрэч няма ні ў Беларусі, ні ў іншых краінах), яна б нічога не магла зрабіць.

Яна б не магла змяніць прыроду чалавека. Так, гетэрасексуальныя людзі могуць ужываць гомасексуальныя практыкі тады, калі не могуць рэалізаваць гетэрасексуальныя: напрыклад, у турме. Але калі змяняюцца ўмовы, яны адразу вяртаюцца да сваіх звыклых практык.

Выпуск перадачы Gender Gap, дзе мы абмяркоўвалі (не)існаванне "гей-прапаганды"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі