19 беларускіх грамадзян вывезлі з Лівана

Ліван падчас ваенных дзеянняў

Ліван падчас ваенных дзеянняў / Reuters

19 беларускіх грамадзян вылецелі з Лівана на самалёце МНС Расіі.

Спецборт з грамадзянамі Беларусі і Расіі, а таксама іх сем'ямі прыляцеў з Бейрута і прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава.

"Палёт прайшоў без здарэнняў. Людзі атрымалі ўсё неабходнае садзейнічанне і адчуваюць сябе добра", — пракаментаваў журналістам дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МНС Расіі Раман Ахоценка.

Паведамляецца, што эвакуацыю арганізавалі беларускія дыпламаты ў Сірыі разам з расійскім бокам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі