Плыўцам з Беларусі і Расіі дазволілі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах

Дзіцячая радасць

Дзіцячая радасць / unsplash.com

Міжнародная федэрацыя плавання больш не забараняе расійскім і беларускім спартоўцам удзельнічаць у эстафетах, групавых дысцыплінах па сінхронным плаванні і сінхронных скачках у ваду.

Праўда, з умовай — плыўцоў павінны ўхваліць як нейтральных удзельнікаў.

На гэтым тыдні World Aquatics абвясціла правілы для ўдзелу нейтральных спартоўцаў з "краіны, якія знаходзяцца ў стане канфлікту", што на гэты момант прымяняльна як да Расіі, так і да Беларусі.

Калі спартоўцы пацвердзяць свой нейтральны статус, яны могуць удзельнічаць у чэмпіянатах і кубках свету. На мерапрыемствах World Aquatics дуэты і каманды павінны быць сфармаваныя са спартоўцаў з адной краіны.

Спартоўцы па-ранейшаму павінны адпавядаць пэўным крытэрам і не падтрымліваць вайну ва Украіне.

У фінал Паралімпіяды выйшаў беларускі плывец Ігар Бокій

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі