Экс-міністр унутраных спраў Беларусі мае буйны бізнес у акупаваным Марыупалі
Уладзімір Навумаў мае бізнес у Марыупалі
Былы міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў мае бізнес у акупаваным Марыупалі. Напрыканцы 2023-га былы топ-сілавік стаў уладальнікам 75% долі ў зарэгістраванай у Маскве кампаніі “Зорка Фуд”. Пра гэта паведамляе @planbmediaio.
Кампанія, якая займаецца збожжам ды кармамі, мае філіял у Марыупалі.
Раней пра “першую беларускую кампанію” ў Марыупальскім порце заяўлялі і ўлады так званай “ДНР”.
Напрыканцы 1990-х Навумаў меў дачыненне да знішчэння галоўных апанентаў Лукашэнкі, праз што пасля трапіў у "чорныя спісы" Еўрасаюза. Таксама пры ім адбываўся разгон Плошчы 2006 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.