Беларускія плыўцы не могуць атрымаць грошы за ўдзел у міжнародных турнірах
Плаванне, ілюстрацыйнае фота
Беларускія плыўцы не могуць атрымаць прызавыя грошы за ўдзел у міжнародных турнірах. Пра гэта на тэлеканале "Беларусь 5" расказаў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па плаванні Андрэй Ліпніцкі.
"З 2021 года супраць нашай краіны і банкаўскай сістэмы ўведзеныя санкцыі. У сувязі з гэтым Міжнародная федэрацыя не можа пералічыць спартоўцам належныя ім прызавыя", — прызнаецца спартовы спецыяліст.
Паводле Ліпніцкага, беларускі бок працуе ў шчыльным кантакце з Міжнароднай федэрацыяй, і невялікія зрухі ва ўрэгуляванні праблемы ўжо ёсць. "Гэтыя грошы не знікаюць. Як толькі сітуацыя палепшыцца, спартоўцы атрымаюць усе свае ўзнагароды", — запэўнівае ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.