Як будзе паводзіцца прапаганда, калі падзе рэжым — сірыйцы даюць майстар-клас

Майстэрства ідэалагічнага "пераабування" вінцікаў рэжыму Асада

Майстэрства ідэалагічнага "пераабування" вінцікаў рэжыму Асада / @rubanau_collage

На мінулым тыдні Башар Асад уцёк з Дамаска ў Расію. Так скончыўся больш чым пяцідзесяцігадовы рэжым кіравання яго сямейства.

Прапагандысты, чыноўнікі і рэлігійныя прапаведнікі, якія дзесяцігоддзямі абслугоўвалі рэжым, пачалі публічна тлумачыць, што яны толькі рабілі сваю працу і ні ў чым не вінаватыя.

Еўрарадыё расказвае, як былы рэпрэсіўны і прапагандысцкі апарат Башара Асада публічна тлумачыць, чаму да яго не варта выстаўляць прэтэнзіі.

Праўладная газета "Аль-Ватан" больш за 20 гадоў усхваляла рэжым Асада. Але пасля ўцёкаў дыктатара рэзка змяніла рыторыку, апраўдваючыся, што яе супрауоўнікі "ўсяго толькі публікавалі тое, што перадавалі зверху".

"Мы толькі выконвалі інструкцыі і публікавалі навіны, якія яны [улады] нам дасылалі. Цяпер хутка стала ясна, што гэта хлусня. Мы сутыкаемся з новай старонкай для Сірыі. Мы дзякуем Богу за тое, што ён не праліў больш крыві. Мы верым і спадзяёмся, што Сірыя будзе для ўсіх сірыйцаў".

Как себя поведёт пропаганда, когда падёт режим — сирийцы дают мастер-класс
Байцы сірыйскай апазіцыі святкуюць падзенне сірыйскага ўрада ў Дамаску, Сірыя, 8 снежня 2024 года / Амар Санадзікі / AP

Міністэрства інфармацыі Сірыі таксама выпусціла прымірэнчы зварот.

"Калегі, якія працуюць у дзяржаўных СМІ! Мы заклікаем усіх далучыцца да працы цягам наступных двух дзён, каб розныя сродкі масавай інфармацыі маглі аднавіць вяшчанне і выпуск дакументаў, якія дакументуюць фатальны этап Сірыі, якую мы любім і асвятляем. Мы ўсе спадзяемся, што наступныя дні прынясуць нам карысць. Усіх прадвесцяў, дабра і радасці нашаму цярпліваму народу", — піша ведамства.

Апошні прэм'ер-міністр ва ўрадзе Башара Асада Мухамад Газі аль-Джалалі, які быў ва ўладзе крыху больш за тры месяцы да зрынання рэжыму, выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць з любым кіраўніцтвам, якое абярэ сірыйскі народ.

"Неабходны рацыянальны падыход у інтарэсах радзімы і адзінства Сірыі <...> Сёння раніцай [8 снежня. — Еўрарадыё] я буду ў Савеце міністраў і гатовы да плаўнай перадачы ўлады пасля адыходу Асада <...>. Спадзяюся, усе прадэманструюць мудрасць і будуць кіравацца інтарэсамі радзімы <...>. Перакананы, што Сірыя — гэта краіна для ўсіх без выключэння сірыйцаў".

Шэйхі алавіцкай ісламскай абшчыны, прадстаўніком якой быў Башар Асад, пасля змены ўлады таксама заклікалі "да ўсеагульнай амністыі і абмежавання [выкарыстання] зброі".

Как себя поведёт пропаганда, когда падёт режим — сирийцы дают мастер-класс
Шэйхі алавіцкай ісламскай абшчыны ў мячэці шэйха Салеха аль-Алі, 14 снежня 2024 года / ronahi.tv

"Важна дабіцца бяспекі і стабільнасці [у Сірыі], а таксама зрабіць канкрэтныя крокі для ўмацавання грамадзянскага міру і нацыянальнага замірэння".

Прадстаўнікі абшчыны заклікалі да абвяшчэння ўсеагульнай амністыі дзеля бяспекі ўсіх грамадзян і "адкрыцця новай старонкі, якая спрыяе нацыянальнаму адзінству", бяспечнага вяртання бежанцаў з гарантыяй іх абароны і захавання маёмасці, а таксама абмежавання [выкарыстання] зброі выключна дзяржаўнай уладай і забароны на яе выкарыстанне па-за рамкамі легітымных дзяржаўных інстытутаў.

І літаральна ўчора нарэшце выступіў сам зрынуты экс-прэзідэнт Башар Асад, які расказаў, калі і як ён пакінуў Сірыю.

"Падчас гэтых падзей я ні разу не думаў ісці ў адстаўку ці шукаць прытулку. Ніхто не прапаноўваў мне гэтага. Адзіным выхадам было працягваць барацьбу з тэрарыстычным націскам", — падкрэсліў палітык. Асад заявіў, што "з самага першага дня вайны адмовіўся ад любых асабістых выгадаў дзеля выратавання краіны".

Ён таксама адзначыў, што, калі дзяржава трапляе ў рукі тэрарыстаў, любая пасада страчвае сэнс. "У такія моманты займаць любую пасаду становіцца бессэнсоўным", —сказаў Асад, дадаўшы, што ён па-ранейшаму адчувае глыбокую сувязь з Сірыяй і спадзяецца на аднаўленне яе свабоды і незалежнасці.

"Я не спыняў барацьбы і не перастану абараняць сваю краіну", — падсумаваў Асад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі