Забіты мядзведзь забіў паляўнічага і няўдалыя замахі на папу рымскага: #ІхНоравы
Замежныя навіны
Італьянцы гатовыя эканоміць на чым заўгодна, але толькі не на турызме. Тым часам папа рымскі Францыск піша мемуары і расказвае ў іх пра няўдалыя замахі на сваё жыццё. Пантыфік успамінае, што яму неаднаразова шанцавала, чым пахваліцца можа далёка не кожны. Напрыклад, адзін паляўнічы з ЗША памёр пасля таго, як на яго зваліўся падстрэлены на дрэве мядзведзь, а ў Іспаніі кіроўцы ўсё часцей скардзяцца на крадзеж аўтамабільных люстэркаў.
Падрабязней пра тое, што адбываецца ў свеце, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Іх норавы".
Папа рымскі піша мемуары
Папа рымскі Францыск заявіў, што яго ледзь не забілі ў 2021 годзе, калі ён наведваў Ірак. Пра гэта кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы піша ў сваіх мемуарах.
У сваіх успамінах пантыфік расказвае, што яго адгаворвалі ад паездкі. Усюды бушаваў COVID, у дадатак вельмі небяспечна было ў Масуле — паўночным горадзе, спустошаным баевікамі "Ісламскай дзяржавы". Тым не менш паездка адбылася.
Іспанцы скардзяцца на крадзяжы аўталюстэркаў
Іспанскія кіроўцы скардзяцца на ўсё часцейшыя выпадкі масавага крадзяжу аўтамабільных люстэркаў.
Яны лёгка здымаюцца і іх нескладана прадаць на чорным рынку — гэтая запчастка вельмі запатрабаваная.
Цэны на люстэркі імкліва растуць, бо цяпер гэта сапраўдныя "гаджэты", нашпігаваныя электронікай. Праблема набыла масавы характар.
У дадатак расце колькасць згонаў. Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў, у Іспаніі крадуць 89 машын за дзень.
Італьянцы не збіраюцца эканоміць на падарожжах
Эканамічная няпэўнасць і рост выдаткаў у многіх сектарах прымусілі італьянцаў перагледзець свае спажывецкія звычкі, асабліва ў перыяд святаў. Паводле апытанняў, 36% італьянцаў плануюць траціць менш на падарункі, а вось на турызме яны зэканоміць не могуць.
Падарожжы застаюцца прыярытэтам, чаго б гэта ні каштавала. Паводле двух розных даследаванняў, адно з якіх было праведзенае Unimpresa, а другое — Bain & Company Italia, сектар турызму дэманструе самы прыкметны рост (+4%): больш за два з пяці італьянцаў запланавалі адпачынак на Каляды ці Новы год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.