У Польшчы аднаўляюць працу групы па пытаннях беларускіх грамадзян
Кіраўніком групы прызначаны Томаш Цытрыновіч, які ўзначальвае ведамства па справах замежнікаў
Аднаўляецца дзейнасць працоўнай групы па пытаннях знаходжання беларусаў у Польшчы, паведамляе канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы, кіраўніком групы прызначаны Томаш Цытрыновіч, які ўзначальвае ведамства па справах замежнікаў.
Кабінет дэмакратычных сіл Беларусі ў працоўнай групе будуць прадстаўляць Павел Латушка і Віталь Малчанаў. Павел Латушка прапанаваў польскаму боку правесці першае пасяджэнне ў канцы студзеня або пачатку лютага 2024 года.
Група будзе займацца пытаннямі легалізацыі, правоў і абароны беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.