Польшча працягне спрошчанае афармленне праязных дакументаў замежніка беларусам
Таксама абмяркоўваецца магчымасць павелічэння тэрміну дзеяння гэтага дакумента да трох гадоў
Спрошчаны парадак выдачы польскіх праязных дакументаў замежніка для грамадзян Беларусі будзе працягнуты да 30 чэрвеня 2025 г. Такая інфармацыя з’явілася на канале Аб’яднанага пераходнага кабінета. Таксама абмяркоўваецца магчымасць павелічэння тэрміну дзеяння гэтага дакумента да трох гадоў.
6 снежня кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка сустрэўся з намеснікам міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацеем Душчыкам. Адной з ключавых тэм абмеркавання стала новая міграцыйная палітыка Польшчы, якая выклікала рэзананс як сярод грамадзян Польшчы, так і сярод беларусаў, якія пражываюць у краіне.
Акрамя таго, Павел Латушка ўзняў пытанне легалізацыі беларускіх добраахвотнікаў, якія знаходзяцца ў Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.