Павышаецца консульскі збор на афармленне нацыянальнай польскай візы
Збор павялічыцца на 25 еўра
Павышаецца консульскі збор на афармленне нацыянальнай польскай візы. Цяпер ён складае 35 еўра, з 1 студзеня 2025-га — 60 еўра. Адпаведнае распараджэнне днямі выдаў міністр замежных спраў Польшчы. Новаўвядзенне будзе дзейнічаць да канца наступнага года.
Ад аплаты консульскага збору вызваляюць асоб, якія прэтэндуюць на гуманітарную візу, якія прэтэндуюць на візу на падставе "карты паляка", непаўналетніх (з 12 гадоў), асоб, якія не дасягнулі 25 гадоў і наведваюць семінары, канферэнцыі, спартовыя, культурныя альбо адукацыйныя мерапрыемствы, арганізаваныя некамерцыйнымі арганізацыямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.