Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускага экспарцёра азотных угнаенняў
Беларускія ўгнаенні ў ЕС
Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускага экспарцёра азотных угнаенняў. Мяркуецца, што фірма-пасярэднік NFT LLC дапамагала "Гродна-Азоту" абыходзіць заходнія санкцыі, накладзеныя тры гады таму за звальненні рабочых за "палітыку". NFT LLC пастаўляла з "Гродна-Азота" ў ЕС карбамід. Санкцыйны спіс дапоўнілі з ініцыятывы Нацыянальнай падатковай адміністрацыі.
Яшчэ ў пачатку 2023 года з'явілася расследаванне пра тое, як "Гродна Азот" абыходзіць санкцыі і прадае ўгнаенні ў Еўропу. У Літве былі затрыманні. Але і пасля гэтага шэрыя схемы працавалі.
У Польшчы занепакоіліся ростам імпарту азотных угнаенняў з РБ і РФ (за апошні год — удвая). У гэтых краінах сабекошт вытворчасці значна ніжэйшы з-за нізкіх коштаў на газ. Таму польскія вытворцы, якім цяжка канкураваць, пачалі пратэставаць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.