Амерыканская спявачка Тэйлар Свіфт зноў стала самай папулярнай выканаўцай

Тэйлар Свіфт

Тэйлар Свіфт / AP

Амерыканская спявачка Тэйлар Свіфт стала самай папулярнай выканаўцай 2024 года на Spotify. Яна ўзначальвае рэйтынг стрымінга другі год запар. У Свіфт больш за 26,6 млрд праслухоўванняў, паведамляе АР.

На другім радку размясціўся The Weeknd, а на трэцім — рэпер Бэд Бані. Пяцёрку замкнулі Дрэйк і Білі Айліш.

Тэйлар Свіфт — адна з самых прадаваных музыкаў у свеце, яна мільярдэрка. 13 снежня спявачцы споўніцца 35 гадоў.

Spotify — найбуйнейшая музычная стрымінгавая платформа, якой штомесяц карыстаюцца 626 млн чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі