Часопіс Time назваў чалавекам года спявачку Тэйлар Свіфт

Тэйлар Свіфт — чалавек года

Тэйлар Свіфт — чалавек года / Time

Спявачка Тэйлар Свіфт стала чалавекам года паводле версіі часопіса Time. Яна абышла Пуціна, Сі Цзіньпіна і Барбі.

33-гадовая Тэйлар Свіфт — адна з самых прадаваных музыкаў у свеце і самая папулярная спявачка на Spotify.

Некалькі тыдняў таму яна, паводле ацэнкі Bloomberg, стала мільярдэркай: даход спявачкі перавысіў 1 мільярд долараў пасля канцэртнага туру Eras — самага маштабнага ў яе кар'еры.

Першыя альбомы Тэйлар Свіфт былі напісаныя ў стылі кантры-поп (Fearless). У 2014-м яна выпусціла поп-альбом "1989", які пазначыў адыход ад кантры. А дыск Reputation, які выйшаў праз тры гады, стаў бестселерам і ўзначаліў хіт-парады ЗША, Канады, Вялікабрытаніі ды іншых краін.

Пазней спявачка запісала альбом Lover, Folklore, Evenmore, Midnights.

Часопіс Time назваў чалавекам года спявачку Тэйлар Свіфт
Тэйлар Свіфт — чалавек года / Time
Часопіс Time назваў чалавекам года спявачку Тэйлар Свіфт
Тэйлар Свіфт — чалавек года / Time
Часопіс Time назваў чалавекам года спявачку Тэйлар Свіфт
Тэйлар Свіфт — чалавек года / Time

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі