Спевака і шоўмэна Дзядзю Ваню асудзілі на "хатнюю хімію"
Іван Вабішчэвіч (Дзядзя Ваня)
Спеваку і шоўмэну Івану Вабішчэвічу прысудзілі два з паловай гады "хатняй хіміі". Такі прысуд вынес суд Партызанскага раёна Мінска.
Вабішчэвіча абвінавацілі ва ўдзеле ў вулічным маршы 23 жніўня 202 года. Маўляў, у складзе групы асоб "прыняў актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, выкарыстаў пратэсную сімволіку і рухаўся па праезнай частцы дарогі, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемства", перадае дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА.
Паведамленні пра арышт Дзядзі Вані з'явіліся ў лістападзе 2024-га. Пазней стала вядома, што яго вінавацяць паводле "палітычнага" артыкула.
У 2020-м музыка актыўнага ўдзелу ў пратэстах не прымаў. Аднак у сацсетках падтрымаў "людзей, якія перастаюць баяцца". Апошнім часам Вабішчэвіч працаваў пераважна ў Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.