Нацыянальнае прымірэнне vs самароспуск: як перамагчы без капітуляцыі — эфір
Яўген Красулін
Гісторыя мае звычку паўтарацца. Не раз супрацьстаянне з кіроўным рэжымам прыводзіла да паразы апазіцыі. І не раз апаненты рэжыму вымушана выязджалі з роднай краіны за мяжу, дзе ўтваралі пэўныя структуры і працягвалі барацьбу. Але кіроўны рэжым рабіў усё магчымае, каб тым ці іншым чынам такія структуры перасталі існаваць: акты тэрарызму, захоп у закладнікі сваякоў лідараў апазіцыі, рэпрэсіі ў адказ на дзеянні сіл за мяжой, вярбоўка і прапаганда. І часам гэтыя высілкі мелі поспех.
Ці былі ў гісторыі прыклады, калі апазіцыя за мяжой самастойна спыняла сваё існаванне ў жаданні паразумецца з рэжымам? Якія вынікі былі ў такіх дзеянняў і да чаго ў выніку яны прыводзілі? Ці магчымы пачатак нацыянальнага прымірэння ў краіне, калі аўтарытарны рэжым застаецца, а апазіцыя адыходзіць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.