Беларусам цяжка трапіць на вучобу ў Польшчу: кожная 4-я студвіза пад пытаннем

Беларусы працягваюць сутыкацца з праблемамі пры атрыманні студэнцкіх віз у Польшчу

Беларусы працягваюць сутыкацца з праблемамі пры атрыманні студэнцкіх віз у Польшчу / bntu.by

У 2024 годзе кожная чацвёртая заява на студэнцкую візу ў Польшчу ад беларусаў была адхілена, паведамляе “Белсат”. Паводле дадзеных МЗС Польшчы, з 1 студзеня па 31 кастрычніка было пададзена 3433 заявы на студэнцкія візы, аднак зацверджаны толькі 2540. Адмову атрымалі 893 заяўнікі — гэта 26 % ад агульнай колькасці.

Праблемы з атрыманнем віз пачаліся яшчэ ў жніўні, калі беларусам сталі часта адмаўляць у студэнцкіх візах. Адмовы паступалі не ад консула, як звычайна, а ад Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі