Беларусам адмаўляюць у польскіх навучальных візах. Што зноў здарылася?
Беларусам адмаўляюць у навучальных візах
Беларусам пачалі адмаўляць у польскіх студэнцкіх візах. Прычым адмовы паступаюць не ад консула, а ад Міністэрства замежных спраў.
"Вы не абгрунтавалі мэту або ўмовы меркаванага знаходжання", — такі адказ атрымліваюць абітурыенты.
Акрамя таго, польскае консульства пачало патрабаваць сертыфікат ведання мовы і настрыфікацыю атэстата, хоць раней такіх патрабаванняў не было.
Пра гэта Еўрарадыё расказала прадстаўніца фракцыі "Моладзевы наступ" Каардынацыйнай рады Лізавета Пракопчык.
Што наогул адбываецца?
Паводле Пракопчык, ёй вядома мінімум пра 10 выпадкаў адмовы ў візах. Пра дакладную колькасць пацярпелых можна толькі здагадвацца.
Адзінае, што ў гэтай сітуацыі раяць польскія консулы, — падаваць дакументы на візу паўторна і далучаць дадатковыя паперы.
Аднак гэта не дае стапрацэнтнай гарантыі поспеху.
З чым могуць быць звязаныя адмовы?
Для гэтага вернемся крыху назад.
У траўні 2024 года Міністэрства адукацыі Беларусі адмовілася выдаваць беларускім абітурыентам даведкі, якія пацвярджаюць сапраўднасць атэстатаў. Гэты дакумент патрабавалі польскія ВНУ падчас паступлення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.