Беларусы змогуць звяртацца па фінскую візу ў цэнтры VFS у Расіі

Фінляндыя, ілюстрацыйнае фота

Фінляндыя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларусам часова дазволілі звяртацца па фінскую візу ў візавыя цэнтры VFS, размешчаныя ў Расійскай Федэрацыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Гэта стала магчымым дзякуючы Аб'яднанню беларусаў у Фінляндыі і офісу Святланы Ціханоўскай, гаворыцца ў паведамленні.

Дазвол распаўсюджваецца на ўсе катэгорыі заяўнікаў. Пры гэтым пры падачы заявы на фінскую візу беларусам не трэба пацвярджаць законнае знаходжанне ў Расіі цягам шасці месяцаў.

"Рашэнне дапаможа тым, хто плануе запытаць візу па працы, вучобе, для блізкіх сваякоў і гэтак далей", — падкрэсліў кіраўнік Офіса беларускіх дэмакратычных сіл у Эстоніі Віталь Малчанаў.

VFS Global — самая буйная кампанія ў свеце, якая займаецца апрацоўкай візавых заяваў і спадарожных дакументаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.