Ці выдасць МКС ордар на Лукашэнку ў найбліжэйшыя месяцы? Адказ Паўла Латушкі
Калі чакаць ордэру на арышт Лукашэнкі?
Кіраўнік НАУ Павел Латушка ў эфіры Еўрарадыё расказаў, што справа Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе знаходзіцца ў стане папярэдняга раследавання.
— І ўжо пасля гэтага, дзесьці ў красавіку, пракурор можа прыняць рашэнне (але не абавязаны) аб пачатку расследавання справы. І вось тады ён звяртаецца да палаты папярэдняй вытворчасці МКС з просьбай выдаць ордар на Лукашэнку, на Карпянкова — на тых, хто з’яўляецца злачынцамі, падазраванымі ў здзяйсненні гэтых злачынстваў.
Латушка таксама адзначыў, што Пуцін чакаў ордара пяць месяцаў, Нетаньяху — сем з паловай, Шайгу — пяць. Але гэта ўжо не гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.