У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" кнігу пра Аляксандра Лукашэнку

Аляксандр Лукашэнка / kommersant.ru
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" кнігу пра Аляксандра Лукашэнку — "Выпадковы прэзідэнт". Яе аўтары — журналісты Павел Шарамет і Святлана Калінкіна.
Рашэнне, што кніга "экстрэмісцкая", у сакавіку прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Аўтары кнігі былі знаёмыя з Лукашэнкам задоўга да таго, як ён захапіў уладу ў Беларусі. Яны паспрабавалі раскрыць "феномен" Аляксандра Лукашэнкі, грунтуючыся на дакументах і аповедах сведкаў.
Упершыню "Выпадковы прэзідэнт" быў апублікаваны ў 2003 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.