Пра Украіну, Еўропу, Грэнландыю і пагрозу з Расіі — эфір з Ніжнікавым

Рыгор Ніжнікаў
Перамовы паміж прадстаўнікамі ЗША, Расіі і Украіны працягваюцца, але вынік апошняга раўнда застаўся не агучаным. Так, нейкія агульныя словы прагучалі, пра канструктыўнасць ці нешта такое… Карацей, дэлегацыі ЗША і Расіі “сядзелі на перамовах 12 гадзін, усё ўзгаднілі, але не змаглі прыняць сумеснай заявы праз пазіцыю Украіны”. Магчыма, таму, што ўзгаднілі тое, што не задавальняе Украіну. У той жа час у Еўропе, якую пакінулі на гэтым этапе за дужкамі перамоў, абмяркоўваюць рост пагрозы для краін ЕС з боку Расіі і, насуперак меркаванню Уолтца, не імкнуцца верыць абяцанням Пуціна пра ненапад на Еўропу.
Якія вынікі на сёння ў перамовах паміж ЗША, Расіяй і Украінай і ці сапраўды ЗША стаіць на пазіцыях Крамля? Ці сапраўды ў ЕС асцерагаюцца хуткага гарачага канфлікту з Расіяй і чаму еўрапейцы адмаўляюцца верыць абяцанням Пуціна? Якое месца ў супрацьстаянні Еўропы і Расіі адводзіцца Беларусі і што мяняе “інаўгурацыя” Лукашэнкі ў стаўленні да яго на Захадзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт Фінскага інстытута міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.