Жанчыну, якая ў Белдзяржфілармоніі выгукнула "Слава Украіне!", арыштавалі

Ірына Саланкова / Telegram
Жанчыну, якая ў Мінску ў Белдзяржфілармоніі выгукнула "Слава Украіне!", арыштавалі на 20 сутак. Ірыну Саланкову прызналі вінаватай у "несанкцыянаваным пікетаванні" і "непадпарадкаванні міліцыянтам" (яе заносілі ў аўтамабіль чатыры супрацоўнікі). Прапагандысты пішуць, што яна "падтрымлівае народ Украіны, а словы гэтыя, на яе думку, гэта "пажаданні росквіту Украіне".
Як пісала прапагандыстка Ксенія Лебедзева, "жахлівая правакацыя" адбылася ў Белдзяржфілармоніі 23 сакавіка пасля выступлення Луганскага тэатра, які прыехаў у Беларусь на гастролі з рок-операй "Распятае юнацтва" (пра падпольную арганізацыю "Маладая гвардыя"). Адна з глядачак выгукнула "Слава Украіне!". Прапагандыстка заклікала яе знайсці і пакараць, апублікавала фота і відэа.
Саланкову знайшлі і затрымалі на наступны дзень, 24 сакавіка, па месцы жыхарства. Завезлі ў Савецкі РУУС, далей быў суд.
У Беларусі пераследуюць за адкрытую падтрымку Украіны. Людзей неаднаразова кідалі за краты за публічныя лозунгі "Слава Украіне!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.