Белстат сцвярджае, што ў Беларусі жыве 9,1 млн чалавек

У Беларусі імкліва зніжаецца нараджальнасць / t.me/chervenby/
Белстат сцвярджае, што ў Беларусі на 1 студзеня 2025-га жыло 9,1 млн чалавек. За год насельніцтва нашай краіны зменшылася на 46698 чалавек, а за пяць апошніх гадоў — прыблізна на 300 тысяч.
У Мінску налічваецца 1 млн 996 тысяч 730 жыхароў, у Мінскай вобласці — 1 млн 456 тысяч 357, у Гомельскай — 1 млн 327 тысяч 973, у Брэсцкай — 1 млн 299 тысяч 912, у Віцебскай — 1 млн 72 тысячы 63 чалавекі, у Гродзенскай — 984 тысячы 880, у Магілёўскай вобласці — 971 тысяча 365 чалавек.
У Брэсце 1 студзеня 2025 года было больш за 346 тысяч жыхароў, у Віцебску — амаль 359 тысяч, у Гомелі крыху больш за 501 тысячу, у Гродне — 363,7 тысячы, у Магілёве — 352,8 тысячы чалавек. Толькі ў Магілёве за год жыхароў стала менш.
Эксперты мяркуюць, што рэальная колькасць насельніцтва Беларусі значна меншая. За апошнія гады з-за рэпрэсій за мяжу выехалі сотні тысяч беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.