Стала вядомая сумная статыстыка пра нараджальнасць у Беларусі ў 2024-м

Нараджальнасць імкліва зніжаецца

Нараджальнасць імкліва зніжаецца / pixabay.com

Стала вядомая сумная статыстыка пра нараджальнасць у Беларусі ў 2024-м. Калі ў 2023 годзе нарадзілася 64605 дзяцей, то летась — 58993. Гэта на 8,7% менш. Такім чынам, нараджальнасць у нашай краіне працягвае імкліва зніжацца. Свежыя непублічныя даныя Міністэрства аховы здароўя РБ "Зеркало" атрымала з дапамогай BELPOL.

Новыя лічбы — чарговы антырэкорд, піша выданне. Колькасць народжаных дзяцей у Беларусі зноў стала самай нізкай за ўсю гісторыю статыстычнай справаздачнасці ў Беларусі — з 1950 года. "Зніжэнне нараджальнасці можа паказваць на доўгатэрміновыя дэмаграфічныя і сацыяльна-эканамічныя тэндэнцыі, уключаючы змяненне структуры насельніцтва, узровень дабрабыту і сацыяльныя прыярытэты", — гаворыцца ў дакуменце Міністэрства аховы здароўя.

У Беларусі яшчэ ў 2020-м перасталі публікаваць звесткі аб колькасці нараджэнняў і смерцяў.

Стала вядомая сумная статыстыка пра нараджальнасць у Беларусі ў 2024-м
zerkalo.io

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі