Лукашэнка “самаінаўгураваўся”: што гэта змяніла для беларусаў і Беларусі — эфір

Павел Усаў
У адрозненне ад 2020 года з яго падпольнай інаўгурацыяй, калі нават запрошаныя госці дакладна не ведалі, куды і чаго іх вязуць, інаўгурацыю ў годзе 2025-м правялі пафасна: з вялікай колькасцю гасцей, урачыстым праездам па праспекце, з натоўпамі бюджэтнікаў і БРСМаўцаў, прывезенымі для дэманстрацыі народнай любові “ўсенародна абранаму” пасярод працоўнага дня і трансляцыяй усяго пералічанага на ўсіх тэлеканалах. Такое ўражанне, што нарэшце галоўны герой, дзеля якога ўсё і рабілася, паверыў у сваю перамогу над пратэстамі 2020 года…
Пра што сведчыць пафаснасць мерапрыемства і ці дасягнулі арганізатары пастаўленых мэтаў? Ці варта чакаць, што цяпер пачнецца перазагрузка адносінаў паміж Захадам і лукашэнкаўскім рэжымам? Якое месца ў супрацьстаянні Еўропы і Расіі адводзіцца Беларусі і ці чакаць пачатку вялікай вайны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.