Грамадзян Беларусі пазбавілі права голасу на мясцовых выбарах у Эстоніі

У Эстоніі спадзяюцца "павысіць узровень бяспекі і пачуццё абароненасці"

У Эстоніі спадзяюцца "павысіць узровень бяспекі і пачуццё абароненасці" / Reuters

Грамадзян Беларусі і Расіі пазбавілі права голасу на мясцовых выбарах у Эстоніі. Парламент гэтай краіны "ў паскораным парадку" прагаласаваў за змены ў Канстытуцыю (93 — "за", 7 — "супраць"). Паводле іх, ніякія грамадзяне трэціх краін не змогуць галасаваць на муніцыпальных выбарах. Асобы без грамадзянства апошні раз прагаласуюць у кастрычніку 2025 года, піша delfi.ee.

У эстонскім парламенце заявілі, што ўнясенне паправак у Канстытуцыю "павысіць узровень бяспекі і пачуццё абароненасці ў доўгатэрміновай перспектыве".

У пачатку 2024 года ў Эстоніі жылі больш за 11 тысяч беларусаў і 83 тысячы грамадзян РФ (у канцы года іх колькасць зменшылася да 78 тысяч).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.