BYSOL аб'явіў збор для Цэнтра беларускай салідарнасці

Дапамога патрэбная найбуйнейшай беларускай адукацыйнай пляцоўцы

Дапамога патрэбная найбуйнейшай беларускай адукацыйнай пляцоўцы / t.me/bysol/

Фонд BYSOL аб'явіў збор для Цэнтра беларускай салідарнасці. Плануецца сабраць 20 тысяч еўра. Палова з гэтай сумы неабходная для выплаты заробкаў настаўнікам бяплатнай Школы дадатковай адукацыі, праз якую “за 4 гады прайшло больш за 1500 дзяцей”. "Мы не проста вучым — мы дапамагаем дзецям захаваць беларускую мову і культуру, нават калі вяртанне дадому немагчымае", — пішуць стваральнікі адукацыйнай пляцоўкі.

Іншая палова сумы — пакрыццё выдаткаў на заробкі юрыстаў-кансультантаў. Яны штодня дапамагаюць беларусам, якія апынуліся ў цяжкіх умовах пасля эміграцыі, праводзяць больш за тысячу кансультацый за месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.