Боль і асалода беларускіх секс-вечарынак. Эфір з арганізатарам

Беларуская фетыш-вечарынка

Беларуская фетыш-вечарынка / Архіў

Перформанс-мастак Пан Лекс, які ладзіў секс-вечарынкі ў Мінску, пераехаў у Польшчу. Цяпер таямнічыя і відовішчныя мерапрыемствы, падчас якіх можна папрактыкавацца ў звязванні, лупцоўцы, фут-фетышы ці, напрыклад, гульнях з воскам, праходзяць у Варшаве.

Мерапрыемствы закрытыя, але трапіць на іх можа кожны ахвочы, гатовы прыняць умовы гульні.

Наколькі складана давалася арганізацыя вечарынак у Беларусі і што змянілася пасля пераезду? Ці ўплывае нацыянальнасць на сексуальную разняволенасць і ці такія беларусы сарамлівасці, як пра нас часам кажуць? Ці дапамагаюць лупцоўка і звязванне змагацца з трывогай і як рэагуюць блізкія арганізатараў і ўдзельнікаў на іх зацікаўленні?

Пра гэта і не толькі гаворым у эфіры Еўрарадыё з самім Панам Лексам.

Эфір пачнецца ў 15:00 па мінскім часе. Задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.