Куды беларусы ездзілі на мора ў 2024 годзе: топ-3

Чырвонае мора

Чырвонае мора / unsplash

Як даведацца, куды беларусы ездзяць у адпачынак? Трэба паглядзець, адкуль яны тэлефануюць страхавальнікам. Часопіс "Страхаванне ў Беларусі" падвёў вынікі 2024 года. Галоўнымі "пляжнымі" краінамі ў беларусаў былі Турцыя, Егіпет, ААЭ і Грузія.

Пакуль што поўнай статыстыкі за год няма, але ў 2023 годзе ў Турцыю выехала больш за 132 тысячы арганізаваных турыстаў з Беларусі, у Егіпет — 77 тысяч, у ААЭ — 65,8 тысяч, а ў Грузію — 30,3 тысяч у 2024 годзе гэтыя лічбы вышэйшыя.

І гэта пры тым, што Турцыя зарабіла імідж напрамку, які ўвесь час даражэе. Аднак гэты кірунак усё роўна працягвае лідзіраваць у беларусаў, якія хочуць адпачыць.

Асаблівасцю 2024 года стала з'яўленне новага кірунку для ахвочых адпачыць у старым добрым Егіпце — цяпер туды можна ляцець не толькі на Чырвонае, але і на Міжземнае мора. З гэтым напрамкам у Беларусі працуе толькі адзін тураператар.

Расце колькасць ахвочых адпачыць у Эміратах, таму цэны на пакет зніжаюцца. З Беларусі пакеты ў ААЭ лепш прадаюцца летам — то-бок у "несезон", калі надвор'е ў рэгіёне змяняецца. Але цяпер вільготнасць летам у Эміратах пачала зніжацца, таму турысты могуць досыць камфортна адпачыць на моры за меншыя, чым зімой, грошы. Уласна, таму беларусы і ляцяць у ААЭ летам: гатэлі высокага класа каштуюць параўнальна нядорага.

Дарэчы, калі раней беларусы ў асноўным лёталі ў Дубай, то цяпер раўнамерна размяркоўваюцца па ўзбярэжжы — іх цікавяць Рас-эль-Хайма, Шарджа, Фуджэйра і Аджман.

Грузію беларусы таксама любяць, але асабліва яны любяць дабірацца туды на самалёце, а не кружыць на серпанціне, седзячы ў аўтобусе. У самалётах, якія вязуць падарожнікаў да Чорнага мора, пастаянна няма месцаў, затое аўтобусы ходзяць паўпустыя.

Калі вы вымушаныя былі пакінуць Беларусь праз палітычны пераслед, калі ласка, вывучыце спіс краін, у якія не трэба ездзіць у адпачынак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.