Хакеісты мінскага "Дынама" ў першым матчы плэй-оф абыгралі ЦСКА

Хакей на "Мінск-Арэне"

Хакей на "Мінск-Арэне" / t.me/olympicteamby/

Хакеісты мінскага "Дынама" ў першым матчы плэй-оф КХЛ (Кубку Гагарына) абыгралі маскоўскі ЦСКА — 5:2 (2:2, 1:0, 2:0). Мінчукі прайгравалі 0:2, але здолелі адыграцца і выйсці наперад. Шайбы ў іх на рахунку Сяргея Кузняцова (15-я хвіліна), Сэма Энаса (19), Ягора Борыкава (25) і Аляксандра Волкава (48, 59). Лік у серыі — 1:0.

Гэта пятая перамога "Дынама" над ЦСКА ў гэтым сезоне.

Наступны матч на "Мінск-Арэне" пройдзе 28 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.