Хакеісты мінскага "Юнацтва" ўсухую абыгралі "Дынама-Маладзечна"

Хакеісты "Юнацтва"

Хакеісты "Юнацтва" / ХК "Юнацтва"

У першым матчы паўфінальнай серыі экстралігі хакеісты мінскага "Юнацтва" атрымалі перамогу над маладзечанскім "Дынама".

Мінчукі на хатняй пляцоўцы ўсухую абыгралі сапернікаў — 3:0. Цяпер у паўфінальнай серыі лік 1:0 на карысць "Юнацтва". Шайбы забілі Дзмітрый Калышкін (2), Аляксандр Кулагін (19) і Іван Касарэнкаў (20).

Каманды гуляюць да чатырох перамог у серыі. Іх наступная сустрэча пройдзе таксама ў Мінску 26 сакавіка.

А заўтра ў Віцебску стартуюць паядынкі другой паўфінальнай пары экстралігі: ХК "Віцебск" прыме на сваёй пляцоўцы "Гомель".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.