Беларускі футбольны клуб другой лігі чакае 350 тысяч еўра ад "Манчэстэр Сіці"

Абдукадыр Хусанаў

Абдукадыр Хусанаў / mancity.com

Беларускі футбольны клуб другой лігі "Энергетык-БДУ" чакае 350 тысяч еўра ад "Манчэстэр Сіці". Гэта "салідарныя выплаты" за трансфер узбека Абдукадыра Хусанава. Пра гэта дырэктар клуба Аляксандр Захарчэня распавёў у эфіры "Беларусь 5". 

"Мы падалі дакументы, чакаем. Цяпер усё цэнтралізавана, праз FIFA, — кажа ён. — ...Як паказвае працэдура, там працэс працяглы, але ўсе атрымліваюць выплаты. Тры-чатыры месяцы альбо паўгода".

Абдукадыру Хусанаву 21 год. Ён — гулец нацыянальнай зборнай Узбекістана. У 2022-2023 гадах выступаў за "Энергетык-БДУ" ў вышэйшай лізе беларускага першынства. У 2023-м стаў гульцом французскага "Ланса", а ў 2025-м перайшоў у зорны "МанСіці". Сума трансферу склала 40 млн еўра (з улікам бонусаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.