Футбалісткі "Мінска" разграмілі ў гасцях "Гомель" — 16:0

У Добрушы быў самы выніковы матч чэмпіянату / fcminsk.by
Футбалісткі "Мінска" ў жаночым чэмпіянаце Беларусі разграмілі ў гасцях "Гомель" — 16:0. Пяць галоў на рахунку Міраславы Зубко.
Дзейныя чэмпіёнкі краіны з "Дынама-БДУФК" выйгралі ў "Нафтана", дэбютанта першынства — 2:0. Два галы забіла Ганна Піліпенка.
У чацвёртым туры "Мінск" і "Дынама-БДУФК" згуляюць паміж сабой. У "Мінска" 7 ачкоў пасля трох матчаў, у "Дынама-БДУФК" і "Дняпра" па 6 ачкоў пасля 2 гульняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.