Японец атрымаў рэкордную кампенсацыю за 47 гадоў у турме

Іваа Хакамада / mainichi.jp
Японец Іваа Хакамада атрымаў рэкордную кампенсацыю за больш за 47 гадоў, якія правёў у турме. Мужчына быў памылкова асуджаны на смяротнае пакаранне па абвінавачванні ў забойстве і дзясяткі гадоў чакаў выканання прысуду. У выніку яго апраўдалі, піша mainichi.jp.
Хакамадзе цяпер 89 гадоў. Акруговы суд прэфектуры Сідзуока пастанавіў, што яму павінны выплаціць каля 217 мільёнаў ен (1,44 млн долараў).
Іваа Хакамаду прызнавалі вінаватым у забойстве ў 1966 годзе сям'і з чатырох чалавек (начальніка, яго жонкі і двух дзяцей). У 2014-м справу адправілі на перагляд. Высветлілася, што ДНК мужчыны не супадае з генетычным матэрыялам, знойдзеным на месцы злачынства. Яго вызвалілі. Але толькі восенню 2024-га суд пастанавіў, што ён невінаваты, а матэрыялы справы былі сфабрыкаваныя (прызнанне дамагліся катаваннямі). Абарона Хакамады падала іск аб кампенсацыі: перанесеныя ім душэўныя і фізічныя пакуты "былі надзвычай моцнымі", і ён дагэтуль адчувае іх наступствы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.