У Аляксея Протаса асістэнцкі хет-трык у матчы НХЛ

Аляксей Протас / x.com/Capitals
У Аляксея Протаса асістэнцкі хет-трык (ён зрабіў тры галявыя перадачы) у матчы НХЛ. 24-гадовы беларускі хакеіст дапамог "Вашынгтону" перамагчы "Эдмантан" (7:3).
У гэтым сезоне Протас у 57 гульнях набраў 50 (23+27) ачкоў.
Аляксей Протас — шосты беларускі хакеіст з асістэнцкім хет-трыкам у НХЛ. Чатыры разы гэта рабіў Міхаіл Грабоўскі, тры — Уладзімір Цыплакоў, два — Сяргей Касціцын, па разе — Андрэй Касціцын і Канстанцін Кальцоў, піша "Трыбуна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.