Аляксей Протас набраў 100 ачкоў у НХЛ

Аляксей Протас / russianmachineneverbreaks.com
Аляксей Протас набраў 100 ачкоў у НХЛ. У беларускага хакеіста 1+1 у пераможным матчы "Вашынгтона" з "Фларыдай" (6:3). У гэтым сезоне ў Протаса 45 (22+23) выніковых балаў.
Аляксей Протас — сёмы беларус, які дасягнуў адзнакі ў 100 ачкоў. Лідыруе Міхаіл Грабоўскі — 298 балаў.
Ягор Шаранговіч закінуў чарговую шайбу, аднак "Калгары" прайграў "Таронта" (3:6). У беларускага хакеіста 21 (11+10) ачко ў 46 матчах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.