“Славія” у самым канцы вырвала нічыю ў матчы з “Іслаччу”

“Ваўкі” не ўтрымалі перавагу / ФК "Ислочь"
14 сакавіка ў Мінску прайшоў другі матч першага тура чэмпіянату Беларусі па футболе. “Іслач” не змагла ўтрымаць перамогу ў гульні са “Славіяй” — 2:2.
15 сакавіка пройдуць адразу тры сустрэчы: "Гомель" супраць "Тарпеда-БелАЗ", "Нёман" супраць "Маладзечна-2018", "Віцебск" прыме БАТЭ.
Завершыцца тур 16 сакавіка. "Арсенал" згуляе супраць "Дынама-Брэст", "Слуцк" прыме "МЛ Віцебск", а мінскае "Дынама" — "Смаргонь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.