Подых вайны: ад бамбёжкі хусітаў да імкнення замірыцца з Масквой — эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Навіны пра фактычнае спыненне працы такіх гігантаў, як “Голас Амерыкі” і Радыё Свабода, прыйшлі з Белага дома амаль адначасова з загадам нанесці авіяўдары па аб’ектах хусітаў. Рашэнне наконт згаданых СМІ стала адным з дзеянняў, якія ажыццяўляе Дональд Трамп, перафарматоўваючы ўнутраную структуру ЗША, і якое выклікае ў беларусаў шмат непрыемных асацыяцыяў з падзеямі ў Беларусі пасля 1994 года. А тут яшчэ і спробы заігрывання Белага дома з Крамлём, няпэўнасць наконт падтрымкі Украіны, напружанасць у адносінах паміж Вашынгтонам і Бруселем. Праўда, пэўныя палітыкі раяць беларусам і асабліва ўкраінцам замоўкнуць і не крытыкаваць дзеянні “лапідарнага генія”.
Ці дапамогуць авіяўдары па хусітах спыніць іх атакі на караблі ў Чырвоным моры і пры чым тут Іран? Якія пагрозы нясе спыненне працы “Голасу Амерыкі” і Радыё Свабода і ці здольныя блогеры замяніць традыцыйныя СМІ? Ці звязаныя падзеі ў Сербіі і Венгрыі з вайной ва Украіне і пра што сведчаць пратэсты ў гэтых краінах? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.