Знайшліся архіўныя дакументы пра гомельскае паходжанне сям’і Маі Плісецкай

Радзівон Шчадрын і Мая Плісецкая

Радзівон Шчадрын і Мая Плісецкая / Shchedrin Foundation Gallery

У Гомелі знайшліся архіўныя дакументы, якія пацвярджаюць, што бацька славутай балерыны Маі Плісецкай нарадзіўся менавіта ў гэтым горадзе.

У фондзе Гомельскага палітэхнічнага тэхнікума за 1918 год ёсць асабістая справа на Маісея Плісецкага, піша homeldays.org. Таксама ў архіве тэхнікума знайшлася справа на дзядзьку Маі Плісецкай — Вульфа. Гэта просьба залічыць го на падрыхтоўчае аддзяленне тэхнікуму. Таксама ў архівах захавалася пасведчанне аб нараджэнні Маісея і Вульфа.

Сама Плісецкая ніколі ў Гомелі не была і згадвала пра гэты горад толькі ва ўспамінах пра бацьку. Даследчыца Інеса Плескачэўская ў кнізе "Плісецкая. Стыхія, якую звалі Мая. Партрэт на фоне эпохі" выказвае меркаванне, што сям'я пакінула горад пасля яўрэйскага пагрому 1903 года, які справакавалі мясцовыя чарнасоценцы і царская ахранка.

Пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка, які сам быў гамельчуком у пятым пакаленні, так апісваў, дзе жылі Пліcецкія: "Гомельскі раён каля чыгункі пераважна быў яўрэйскі. Насупраць праз вуліцу Замкавую, цяпер Леніна, была цырульня Боруха Мельніка, а крыху далей, за домам Камуны, была сінагога і крама канцылярскіх прылад Плісецкіх, дзядзькі Маі Плісецкай".

Знайшліся архіўныя дакументы пра гомельскае паходжанне сям’і Маі Плісецкай
Дакументы гомельскіх архіваў / homeldays.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі